Дзень народнага адзінства

17.09.2024

17 верасня - Дзень народнага адзінства - свята маладое, але, тым не менш, вельмі важнае для нашай дзяржавы.

Выхаванцы нашага цэнтра сталі ўдзельнікамі выхаваўча-патрыятычнага мерапрыемства "Мы разам", прысвечанага Дню народнага адзінства. Маленькія беларусы ў гульнявой форме пагаварылі аб сімволіцы нашай дзяржавы, родным краі.

Таксама дзеці пашырылі ўяўленні аб нашай Радзіме, замацавалі веды аб сімвалах Беларусі, азнаёміліся з картай Беларусі.

Правядзенне мерапрыемстваў такой накіраванасці дапамагае выхаванцам зразумець і ўсвядоміць тое, што дзякуючы адзінству народа наша краіна стала шматнацыянальнай, дружнай, згуртаванай.

 

поделиться в: